На олимпиаде

Аб вынiках Рэспублiканскiх алiмпiад  па iнфарматыцы ў сістэме  сярэдняй
прафесіянальнай  адукацыі з 1990 па 1995 годы

(Заiкiна Валерыя)

Не могут люди вечно быть живыми,
Но счастлив тот, чье помнят имя.

А. Навои

             Аналіз Рэспубліканскіх алімпіяд па інфарматыцы, якія былі правядзены  ў тэхнікумах і прафесіянальна - тэхнічных вучылішчах з 1990 па 1995 годы паказвае, што сфармуліраваная акадэмікам А.П.Яршовым у канцэпцыі інфарматызацыі мэта першага этапа інфарматызацыі, фактычна выканана  і мае свае прадаўжэнне.
Рэспуліканскія алімпіяды па інфарматыцы тэхнікумаў і прафтэхвучылішчаў 1990 г. правадзіліся на некалькіх тыпах ЭВМ і былі накіраваны на праграміраванне задач.
За гэтыя годы змяніўся змест курса і яго назва  ў прафтэхвучылішчах і тэхнікумах. Так у тэхнікумах  прадмет называецца “Практычнае прымяненне праграмнага забеспячэння ПЭВМ”, а ў ПТВ - “Інфарматыка і аўтаматызацыя  вытворчасці” і новы курс “Практычнае выкарыстанне ПЭВМ”. Пры гэтам у адпаведнасці са спецыфікай вытворчасці, групай прафесій і узроўнем ведаў навучэнцаў  устаноўлена 3 узроўня:
карыстальніцкі, профільны, спецыялізаваны.
У обоіх курсах ужо ў 1991г. былі прапанованы да вывучэння пакеты прыкладных праграм: рэдактары тэкстаў, электронныя табліцы, базы дадзеных, графічныя рэдактары, сістэмы канструіравання.
Усё гэта дазволіла  ужо ў 1992 годзе правесці конкурс карыстальнікаў ПЭВМ навучэнцаў тэхнікумаў і прафтэхвучылішчаў.
- у тэхнікумаў                     - на IBM- сумяшчальных ПЭВМ;
- у прафтэхвучылішчаў    - на IBM-сумяшчальных ПЭВМ, КУВТ-86, КУВТ “КОРВЕТ”, КУВТ “ЯМАХА”, КУВТ”НЕМИГА”
Тады ў конкурсах удзельнічала каля 60 чалавек. Не ўсе навучэнцы работалі з электроннымі табліцамі і базамі дадзеных. Слабыя веды паказалі навучэнцы ў рабоце з аперацыйнай сістэмай. Лепша за ўсех былі падгатоўлены навучэнцы, якія працавалі на КУВТ-86. Гэта  вытлумачваецца тым, што ў тот момент самым асвоеным і праграмна забяспечаным  быў КУВТ-86 . Апроч таго, ён быў адносна і больш надзейны ў рабоце, у  той час  як   КУВТ  “КОРВЕТ” толькі  асвойваўся  і забяспечываўся праграмнымі сродкамі: IBM PC і сумяшчальныя з імі мелі толькі шэраг  навучальных устаноў.  
Пры равядзенні Рэспубліканскай алімпіяды 1995 года  былі  улічаны рознастароннія прапановы навучальных устаноў,  фактычнае прымяненне ПЭВМ па некаторых  прафесіях  і выбраны 5 напрамкаў правядзення алімпіяды:
- праграмісцкі,
- тэхнічны,
- эканамічны,
- карыстальніцкі,
- справаводчы.
Праграмісцкі напрамак прадугледжваў веды і ўмення па выкарыстанні метадаў і моў праграміравання, ведаў па матыматыцы.
Тэхнічны напрамак даваў магчымасць выкарыстаць усе графічныя пакеты і тэкставыя рэдактары для стварэння малюнкаў, чарцёжаў, кінематычных схем.
Эканамічны напрамак прадугледжуваў веды па бухгалтарскаму уліку і навыкі апрацоўкі задач у пакетах электронных табліц, спецыялізаваных пакетах.
Справаводчы і карыстальніцкі напрамкі былі самымі масавымі. У нём удзельнічалі навучэнцы розных прафесій і асабліва ўсе будучыя сакратары, памочнікі кіраўнікоў, машыністкі. Заданні патрабавалі веды і ўмення работы з аперацыйнай сістэмай МS DOC, праграмнай абалонкай NORTAN  COMMANDER, веды па справаводству, тонкасці работы з тэкставымі рэдактарамі, а також граматыку беларускай і англійскай моў. 
Для карыстальніцкага напрамку была прапанована пазнаёміцца з новым інтэграваным пакетам і выканаць некаторыя заданні.
Для распрацоўкі заданняў былі запрашаны высакакваліфікаваныя выкладчыкі навучальных устаноў: Котоў Уладзімір Міхайлавіч (БДУ), Пазюра Кацярына Васільеўна, Літошык Марына Уладзіміраўна, Капко Людміла Мікалаеўна (ВАЦ Міністэрства адукацыі і навукі), Моўчына Людміла Іванаўна, Кліменка Святлана Георгіеўна, Домарад Сяргей Пятровіч (РІПА), Назараў Леанід Віктаравіч, Шуціліна Галіна Мікалаеўна, Сняжкова Ірына Міхайлаўна (Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж), Аляксандровіч Зоя Аляксееўна (ГІУН), Кучмель Таццяна Філіпаўна, Мароз Святлана Міхайлаўна, Доўгабародава Алёна Іванаўна, Ксянчук Марыя Мікалаеўна, Білейчык  Юры Аляксандравіч, Турчанка  Таццяна Сямёноўна (Мінскі палітэхнікум), Шандрыкаў Анатолій Сяргеевіч (Віцебскі палітэхнікум), Зліўко Валянціна Уладзіміраўна (Магілёўскі будаўнічы каледж),  Дзявенскі Эдуард Міхайлавіч, Львовіч Аляксандр Ефімавіч (Мінскае  ВПВ электронікі), Місюткіна Святлана Якаулеўна (Гомельскае ВПВ электратэхнікі), Касалапава Людміла Іосіфаўна (ПТВ № 55), Макарэвіч Наталля Аляксееўна    (Мінскае ВПВ сферы абслугоўвання). Шолохова Вольга Леанідаўна (Мінскае ВПВ паліграфіі). Усе распрацоўшчыкі з вялікім энтузіазмам распрацоўвалі заданні, творча падходзілі да кожнага праграмнага сродка, яго магчымасцей і тонкасцей, перапрацавалі некалька раз некатарыя із іх. Заданні для тэхнікумаў былі на адзін узровень вышэй за прафтэхвучылішчы.
Алімпіяда выклікала вялікую цікавасць з боку многіх навучальных устаноў , якія выявілі пажаданне прыняць удзел у алімпіядзе. Заяўкі прыслалі шэраг навучальных устаноў,якія не падпарадкоўвуюцца Міністэрству адукацыі і навукі.
На алімпіяду прыехалі навучэнцы 15 прафесіянальна-тэхнічных  (33чал.) і 20 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў (64чал.).
Размеркаванне навучэнцаў па напрамках і па узроўнях было такім:

                 Напрамок

           Колькасць  навучэнцаў
П Т Н У                     С С Н У

Праграмісцкі

               5 

              20

Тэхнічны

               7

               7

Эканамічны

               1

               8

Справаводчы

              10

               6

Карыстальніцкі

               9

              23

            На падставе рашэння журы 21 навучэнец ПТНУ і 25 навучэнцаў ССНУ узнагароджаны дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені, 16 навучэнцаў атрымалі падзяку.
Вынікі падвадзіліся па кожнаму напрамку.Удзельнікі алімпіяды прадэманстравалі добрыя прафесіянальныя ўменні і навыкі пры выкананні практычных заданняў. Большасць навучэнцаў добра працуе з інструментальнымі сродкамі, сродкамі праграміравання, базамі дадзеных, э электроннымі табліцамі. Некаторыя навучэнцы пры рашэнні заданняў выкарыстоўвалі новыя сучасныя праграмныя сродкі ( АUTOCAD, EXCEL, WORD, WORKS, PAINTBRUSH і іншыя )
Паспяхова выступілі навучэнцы Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа, Мінскага дзяржаўнага вышэйшага радыётэхнічнага каледжа, Мінскага ВПВ электронікі, Гомельскага ВПВ электратэхнікі, Мінскага архітэктурна- будаўнічага тэхнікума, Бабруйскага аўтатранспартнага тэхнікума, Віцебскага палітэхнікума, Кобрынскага ПТВ № 102, Мінскага ПТВ № 31, Брэсцкага ПТВ № 229 , Мінскага ВПВ абслугоўвання насельніцтва, Віцебскага ВПВ народных мастацкіх рамёстваў. Гомельскага машынабудаўнічага тэхнікума, Наваполацкага палітэхнікума, Пінскага сельгастэхнікума, Мінскага дзяржаўнага авіяцыйнага каледжа.
Вялікая заслуга у правядзенні дзвёх Рэспубліканскіх алімпіяд належыць  кафедры інфарматызацыі Рэспубліканскага інстытута прафесіянальнай адукацыі.
Усе навучэнцы працавалі на IBM PC AT. Для працы кожнаму навучэнцу былі прапанаваны усе праграмныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў навучальных установах.


На Следующую