УМОВЫ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ
ПРАФЕСІЯНАЛЬНАГА МАЙСТЭРСТВА ПА ВЫКАРЫСТАННІ
ПЕРСАНАЛЬНАГА КАМП’ЮТЭРА Ў ПРАФЕСІЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
СЯРЭДНІХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ І ПРАФЕСІЯНАЛЬНА -ТЭХНІЧНЫХ
НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОУ
1.Рэспубліканская алімпіяда прафесіянальнага майстэрства па выкарыстанню персанальнага камп’ютэра ў прафесійнай дзейнасці навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і прафесіянальна - тэхнічных навучальных устаноў праводзіцца сярод навучэнцаў выпускных груп на базе Рэспубліканскага інстытута прафесіянальнай адукацыі і Мінскага палітэхнікума ў адпаведнасці з Палажэннем аб конкурсах прафмайстэрства навучэнцаў прафесіянальна- тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 27 студзеня 1993 года.
2.Мэты правядзення алімпіяды:
- павышэнне якасці ведаў навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў і прафесіянальна-тэхнічных вучылішчаў па асноўных прадметах, дзе патрэбна выкарыстанне персанальных камп’ютэраў (ПК);
- удасканаленне навыкаў практычнай работы навучэнцаў са сродкамі вылічальнай тэхнікі;
- павышэнне зацікаўленасці навучэнцаў у вывучэнні і прымяненні ў вучэбнай і прафесіянальнай дзейнасці ўніверсальных пакетаў праграмных сродкаў;
- развіцце творчых здольнасцей навучэнцаў у вобласці выкарыстання вылічальнай тэхнікі.
3. Парадак правядзення алімпіяды:
Алiмпіяда праводзіцца ў тры этапы:
1 этап - студзень - люты - ўнутры навучальных устаноў;
II этап - люты - сакавік - абласныя алімпіяды;
III этап - май - Рэспубліканская алімпіяда:
- 14- 17 мая для ПТНУ,
- 28- 31 мая для ССНУ
4. Тэрмін правядзення 1 і II этапаў алімпіяды для ПТНУ вызначаецца ўпраўленнямі адукацыі абл/ гар/ выканкамаў самастойна.
5. Лепшыя навучэнцы на Рэспубліканскую алімпіяду выяўляюцца і адбыраюцца ў выніку I i II этапаў алімпіяд і адпаведных ім вучэбных збораў.
6. Сярэднія спецыяльныя навучальныя установы праводзяць толькі 1 этап, а потым зборы для адбору лепшых навучэнцаў на Рэспубліканскую алімпіяду.
7. Да удзелу ў алімпіядзе дапускаюцца навучэнцы пажадана выпускных груп, якія занялі прызавыя месцы ў абласной і Мінскай гарадской алімпіядах ( для ПТНУ) і ў навучальнай установе (для ССНУ). Састаў каманды:
- ад адной сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы - 3 чал. у тым ліку
па IBM PC - 2 чал.,
па КНВТ “КАРВЕТ” – 1 чал.
- ад прафесіянальна-тэхнічных вучылішчаў ( 6 чалавек ад вобласці і
г. Мінска) у тым ліку:
па IBM PC - 3 чал.,
па КНВТ “КАРВЕТ” - 3 чал.
( дапушчаецца пераразлік пераможцаў паміж тыпамі вылічальнай тэхнікі).
8. Алімпіяда праводзіцца па наступных напрамках:
- IBM PC i сумяшчальных з імі - праграмісцкі, эканамічны, справаводчы,
камп’ютэрная вёрстка (работа па выдавецкіх сістэмах), прыкладная інфарматыка.
- КНВТ “КАРВЕТ” - праграмісцкі, прыкладная інфарматыка.
9. Заяўку на ўдзел у Рэспубліканскай алімпіядзе упраўленні адукацыі абл./ гар / выканкамаў і ССНУ накіроўваюць у Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі на кафедру інфарматыкі да 10 красавіка 1996г. па наступнай форме:
№ |
П.І.І.па
бацьку на
вучэнца |
Навучальн.
установа |
Выбраны напрамак |
Тып ПК |
якія ПС
ведае |
П.І.І.
выкладчык
інфарма
тыкі |
Неабход.
гасціні-
цы |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
Суправаджальны каманды - П.І.І па бацьку, установа.
Кіраўнік навучальнай установы / для ССНУ/, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі .
10. Распрацоўку алімпіядных заданняў, сістэмы падвядзення вынікаў і вызначэння пераможцаў алімпіяды, падрыхтоўку рабочых месцаў удзельнікаў, арганізацыю работы журы і культурнай праграмы, ажыццяўляе аргкамітэт Рэспубліканскай алімпіяды.
Патрабаванні да падрыхтоўкі навучэнцаў ПТНУ і ССНУ
Тэматыка заданняў грунтуецца на праграмах курсаў“Інфарматыка і аўтаматызацыя вытворчасці”, “Практычнае прымяненне праграмнага забеспячэння ПЭВМ”, “Практычнае выкарыстанне ПЭВМ”, “Тэхналогія аўтаматызаванай апрацоўкі дзелавой інфармацыі”.
Навучэнцы павінны ведаць:
- асноўныя звесткі аб устройстве, прынцыпах работы і выкарыстан-
ня персанальных камп’ютэраў;
- састаў і прызначэнне праграмнага забеспячэння ПК;
- тэхналогію выкарыстання ПК пры рашэнні прыкладных задач па
спецыяльнасці;
- асноўныя праграмныя сродкі.
Навучэнцы павінны ўмець:
- выконваць асноўныя аперацыі ў праграмным асяроддзі:
Напрамак |
Праграмныя сродкі для ССНУ (IBM) |
Праграмныя сродкі для ПТНУ ( IBM ) |
Праграмныя сродкі для
ССНУ і ПТНУ
( КНВТ “КАРВЕТ”) |
Праграмісцкі |
MS DOS 6.22 TurboPascal7.0, Basic
Windows 3.11 |
MS DOS 6.22 TurboPascal7.0,Basiс
Windows 3.11 |
Ваsic
MicroDOS CPM,
ExpresPascal |
Эканамічны |
Windows 3.11 SuperCalc-4, Excel-5.0, Works2.0,Word6.0 для
Windows,Karat,
Fox Pro |
Windows 3.11 SuperCalc-4,Excel-5.0, Works2.0,Word6.0 для Windows,Karat,
FoxPro |
|
Прыкладная
інфарматыка |
MS-DOS 6.22,Norton
Commander 5.0,
Графічны рэдактар Paintbrush,AutoCAD1.2
SuperCalc4,Basic,TurboPaskal 7.0,Lexicon1.2,
Works2.0,Windows3.11,Word6.0, Karat
FoxPro |
MS-DOS 6.22,Norton Commander 5.0,
Графічны рэдактар Paintbrush,SuperCalc-4,Basic,TurboPascal7.0,Lexicon1.2,
Windows3.11,Works2.0,Word6.0, Karat,
FoxPro |
MicroDOS CPM,
“Диалог”, “Парус”,
MIM, dBASE 2,
GREN, ABRIS |
Камп’ютэрная
вёрстка (работа па выдавецкіх сістэмах) |
. MS-DOS 5.0,Norton Commander3.0,Lexicon
1.2, Word 6.0, Ventura
Publisher, Page Maker
Windows 3.11,Lux Word
1.0, Corel Draw 5.0
|
. MS-DOS 5.0, Lexicon
1.2, Word 6.0, Ventura
Publisher, Page Maker
Windows 3.11, Corel Draw 5.0
|
|
Справаводства |
MS-DOS 6.22,Norton
Commander 5.0,Lexicon 1.2,Works 2.0, Word 6.0,
WD(Слово и Дело), Windows 3.11, клавіятурныя трэнажоры. |
MS-DOS 6.22,Norton
Commander 5.0,Lexicon 1.2,Works 2.0, Word 6.0,
WD(Слово и Дело),
Windows3.11,клавіятурныя трэнажоры. |
|
Заўвага: Для працы з пакетамі Vtntura Publisher, Page Maker, Corel Draw неабходна загадзя прыслаць заяўку.
Напрамак прыкладной інфарматыкі абавязкова будзе ўключаць задачы па фізіцы, электратэхніцы, электроніцы і тэхналогіі машынабудавання / на выбар/ для рашэння на ПК.
Эканамічны напрамак - задачы па бухуліку.
Камп’ютэрная вёрстка - працу ў рэдактарах тэкстаў і веданне: першаснай апрацоўкі малявання, элементарных паняццяў выдавецкай справы, канкрэтных прыёмаў размяшчэння тэкста і малюнкаў у колонках, афарміцельскіх работ , элементарных паняццяў аб паліграфіі.
Справаводчы напрамак - уменне састаўляць дакументы па стандартах машынапісу на рускай, беларускай і друкаваць на англійскай, нямецкай мовах з ведамі граматыкі, лексікі і арфаграфіі. Неабходна ведаць стылістыку мовы.
Патрабаванне да каманды: эмблема каманды.
Падвядзенне вынікаў алімпіяды і ўзнагароджанне пераможцаў
Вынікі алімпіяды падводзяцца ў асабістым і камандным заліку. У асабістым заліку ўстанаўліваюцца прызавыя месцы па кожнаму з напрамкаў:
першае – 1 (адно), пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі I ступені;
другое – 1 (адно), пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі II ступені;
трэцяе – 3 (тры), пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі III ступені. Дазваляецца па неабходнасці пераразмеркаваць колькасць месцаў паміж напрамкамі, а таксама прысуджваць спецпрызы за асобыя адзнакі.
У каманднаму заліку устанаўліваюцца прызавыя месцы - I, II, III.
|